Пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”

 

Да Міжнароднага дня роднай мовы  ўдзельнікі клуба “Класікі і сучаснікі” падрыхтавалі творчы праект “Дзякуй роднаму беларускаму слову”. 21 лютага 2019 года  на чарговым пасяджэнні кіраўнік гуртка Герасімовіч І.М. расказаў пра творчасць народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, яго вялікую любоў да роднага слова.

Удзельнікі гуртка   Боршч Уладзіслаў, Анісеня Андрэй, Каўко Максім, Буйноўскі Уладзіслаў, Барысевіч Іван, Саснін Яўген, Юргель Максім выканалі кампазіцыю паводле біяграфічных твораў паэта. Навучэнцы Юсіфаў Эльвін, Кусакоў Аляксей,  Носік Максім, Шастак Эдвард, Паланевіч Даніла, Мацюшэнка Яўген, Шчалко Данііл,  Кароль Ілья, Фалейчык Даніла, Манькоўскі Аляксей, Чарняк Аляксандр, Раманёнак Уладзімір прачыталі выказванні пра  родную мову, узнёсла і пранікнёна выканалі вершы  Рыгора Барадуліна, прысвечаныя нашаму нацыянальнаму скарбу.

Мерапрыемства атрымалася цёплым і ўрачыстым, госці выказалі ўдзячнасць стваральнікам праекта.

 

 

Дата публикации: 2019-02-26 13:59:19

Наши партнеры:

Главное меню:

  • О колледже
  • Задать вопрос
  • Одно окно
  • Контакты

Наши контакты:

Адрес:220021 г. Минск,
ул. Социалистическая, 5
Телефон: (8-017) 291-24-38
E-mail: mgak@rambler.ru
Регистрационное свидетельство №1141203260
от 05.11.2012г.



УНП 102385762
ОКПО 058963145003
ЦБУ №511 ОАО "АСБ Беларусбанк"
код AKBBBY2X
г. Минск, ул.Долгобродская, 1
р/с BY20AKBB36049000014075200000 (бюджет)
р/с BY02AKBB36329000017565200000 (внебюджет)

Наверх ↑