Прэзентацыя праекта “Дарогамі асветніка”

Да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання 19 верасня 2017 года ў каледжы пад кіраўніцвам выкладчыка беларускай мовы і літаратуры Герасімовіча І.М. адбылося пасяджэнне клуба “Класікі і сучаснікі”, дзе навучэнцы групы ЭА-96 дэманстравалі свой творчы праект “Дарогамі асветніка”.

Удзельнікі праекта Гадулька Максім,  Навацкі Уладзіслаў, Міхайлаў Аляксандр, Аліеў Раман, Тарасенка Дзяніс, Дзянісік Ілья зрабілі паведамленні пра жыццё і кнігавыдавецкую дзейнасць Францыска Скарыны, расказалі гасцям пра адданасць беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара  да роднага краю і роднай мовы,  раскрылі асаблівасці мастацкага афармлення яго кніг, а Грыневіч Данііл, Радчук Алена, Навіцкі Эдуард, Суша Яраслаў, Саседка Ягор  прачыталі ўрыўкі з прадмоў і пасляслоўяў да кніг Бібліі , вершы беларускіх паэтаў пра вялікага асветніка і патрыёта.

Госці свята пазнаёміліся з цікавай выстаўкай кніг пра Францыска Скарыну, якую падрыхтавалі супрацоўнікі бібліятэкі каледжа.

 

Дата публикации: 2017-09-21 16:27:00

Наши партнеры:

Главное меню:

  • О колледже
  • Задать вопрос
  • Одно окно
  • Контакты

Наши контакты:

Адрес:220021 г. Минск,
ул. Социалистическая, 5
Телефон: (8-017) 291-24-38
E-mail: mgak@rambler.ru
Регистрационное свидетельство №1141203260
от 05.11.2012г.



УНП 102385762
ОКПО 058963145003
ОАО "АСБ Беларусбанк" ф-л 511
код AKBBBY21511
г. Минск, ул.Долгобродская, 1
р/с BY20AKBB36049000014075200000 (бюджет)
р/с BY02AKBB36329000017565200000 (внебюджет)

Наверх ↑