Дарагія сябры!

Філіял “Мінскі дзяржаўны аўтамеханічны каледж імя акадэміка М.С. Высоцкага” ўстановы адукацыі  “Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі”- гэта сучасны вучэбна-навуковы і вытворчы комплекс, на базе якога створаны ўсе неабходныя ўмовы для падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў.

У каледжы ўвесь час  удасканальваецца вучэбна-выхаваўчы працэс і ўмацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база. Ёсць свой рэсурсны цэнтр, аўдыторыі, якія забяспечаны сучасным абсталяваннем, лабараторны комплекс, вылічальны цэнтр, бібліятэка, чытальная зала, актавая і канферэнцзала, спартыўныя і трэнажорныя залы.

У каледжы  таксама ёсць свая станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў і школа падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў. Акрамя гэтага каледж мае інтэрнат для іншагародніх навучэнцаў.

Большасць выкладчыкаў каледжа- гэта вопытныя спецыялісты з вялікім працоўным стажам. Пры гэтым педагагічны калектыў штогадова папаўняецца маладымі спецыялістамі.

Сёння ў каледжы набывае адукацыю каля дзвюх тысяч юнакоў і дзяўчат, якія не толькі атрымліваюць веды і навыкі, а таксама актыўна выяўляюць свае здольнасці і таленты. Навучэнцы каледжа маюць магчымасць займацца ў спартыўных секцыях па тэхніцы пешага турызму, баскетболу, валейболу, муай-тай, настольным тэнісе, футзалу; выяўляць свае творчыя здольнасці і больш даведацца пра сябе і пра свой родны край у аб’яднаннях па інтарэсах: “Сольныя спевы”, “Тэатр студэнцкіх мініяцюр”, газета каледжа “Аўтакур’ер”, студыя спартыўна-бальных танцаў, “Гісторыка-краязнаўчы гурток “, група “Пошук”, “Валанцёр”, “Мой свет”. За высокую паспяховасць у вучобе, актыўную навуковую і грамадскую дзейнасць навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымліваць разнастайныя надбаўкі і ўзнагароджанні.

Партнеры:

Нашы  кантакты::

Адрас: 220021, Мiнск, вул. Сацыялiстычная. д. 5
Тэл.: 8(017)291-24-38, 8(029)269-53-77, 8(029)191-90-75
E-mail: mgak@rambler.ru

  • УНП 102385762 ОКПО 058963145003
  • ОАО " АСБ Беларусбанк" ф-л 511 код AKBBBY21511
  • Вул. Даугаброцкая, д.1., Miнск, 
  • р/с BY20AKBB36049000014075200000